Дзень беларускай пісьменнасці - 2024

29.08.2024

Свята пачало сваё шэсце ў 1994 г. у старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага выдатнага філосафа, асветніка, гуманіста, пісьменніка, вучонага эпохі Адраджэння.

Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.

У 2024 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці: урачыстасці тут разгорнуцца 31 жніўня і 1 верасня 2024 года.